Да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў Уладзіміра Пуціна ў якасці прэзідэнта яшчэ досыць доўга, таму пра яго магчымага пераемніка ў Крамлі пакуль ніхто не думае. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Да прэзідэнцкіх выбараў яшчэ далёка, мы знаходзімся ў пачатковай стадыі прэзідэнцкага цыклу, — сказаў ён. — Таму цяпер пра гэта [магчымага пераемніка] ніхто не думае, цяпер усе займаюцца напружанай працай».

Так прадстаўнік Крамля пракаментаваў словы тэлевядучага Дзмітрыя Кісялёва пра тое, што Пуцін нібыта пастаянна займаецца пошукам магчымага пераемніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0