Фота абласной міліцыі

Фота абласной міліцыі

Ноччу 23 кастрычніка ў вёсцы Пякалін (Смалявіцкі раён) шукалі 10-гадовага хлопчыка, які не вярнуўся пасля школы. Аказалася, ён баяўся, што дома будуць сварыцца за адзнакі, паведамляе міліцыя Мінскай вобласці.

Каля апоўначы паступіў званок ад вяскоўца, што яго пасынак Данііл не вярнуўся са школы. Першапачатковыя пошукі нічога не прынеслі.

У 3 гадзіны ночы асабісты склад Смалявіцкага РАУС паднялі па трывозе, і восем пошукавых груп пачалі прачэсваць мясцовасць. Нарэшце, да 6.30 хлопчыка знайшлі ў вясковым доме на вуліцы Прыазёрнай.

«Устаноўлена, што хлопчык не вярнуўся са школы дадому, бо баяўся, што бацькі будуць сварыцца за паспяховасць у школе», - распавялі ва УУС.

Зараз з дзіцем і яго бацькамі працуюць супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх, настаўнікі і сацыяльны педагог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0