6 кастрычніка ў амерыканскім горадзе Мінеапалісе праходзіў марафон Twin Cities Marathon. Адным з удзельнікаў забегу быў 25-гадовы Тайлер Мун, які вырашыў прабегчы 16 кіламетраў. Хлопец зарэгістраваўся на марафоне не пад сваім імем, і нечакана надпіс на нагрудным знаку стаў для яго прароцкім. Гісторыю выратавання пераказвае tjournal.ru.

Тая самая прароцкая манішка. 

Тая самая прароцкая манішка. 

Па правілах на нагрудным знаку павінна быць сапраўднае імя, але Мун вырашыў памяняць яго на Jesus Saves («Ісус Ратуе»). Пазней амерыканец прызнаваўся, што ён рэлігійны і хрысціянская фраза падалася яму «трапнай».

Тайлер Мун

Тайлер Мун

Мун запэўнівае, што перад марафонам адчуваў сябе выдатна, але пасля першых жа кіламетраў адчуў недамаганне. На сярэдзіне дыстанцыі ў хлопца пачалася тахікардыя, і ён упаў, стукнуўшыся галавой аб асфальт. Сэрца Муна спынілася.

Удзельніку забегу пашанцавала: непадалёк ад яго апынулася адразу некалькі чалавек з медыцынскай адукацыяй. Адным з іх быў медбрат па імені Ісус, а дакладней — амерыканец з іспанскімі каранямі Хесус Буэна (Jesus Bueno). 43-гадовы памочнік анестэзіёлага пачаў з калегамі аказваць першую дапамогу: рабіць масаж сэрца і штучнае дыханне.

Медыкі з дэфібрылятарам прыбылі прыкладна праз 10 хвілін: увесь гэты час Хесус і іншыя лекары падтрымлівалі жыццё Муна. Першым жа ўдарам удалося запусціць сэрца бегуна.

Хесус Буэна

Хесус Буэна

Праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту Мун ачуняў у мясцовай бальніцы. Ён з сям'ёй пастараўся звязацца ў сацсетках з усімі, хто выратаваў яго — набралася каля 15 чалавек. Падзякі атрымаў і Хесус Буэна: Мун лічыць, што яго з калегамі паслаў яму бог.

У бальніцы хлопцу ўручылі ганаровы медаль за пераадоленне марафону, але той адзначыў, што не заслужыў яго, бо ўпаў на сярэдзіне дыстанцыі. У студзені 2020 года Мун мае намер паўтарыць забег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0