Праваахоўнікі ў чарговы раз папярэджваюць: злоўжыванне спіртнымі напоямі да добрага не даводзіць. Так, сустрэча з жанчынай і алкаголем стала для жыхара Светлагорска фатальнай, піша Ранак.

Як высветліла следства, увечары 14 кастрычніка 32-гадовая жанчына ў сябе дома ў кампаніі знаёмых ужывала спіртное. Затым паміж гаспадыняй і яе 27-гадовым госцем здарыўся канфлікт. Раз'юшаная жанчына схапілася за нож і ўдарыла хлопца ў вобласць грудзей. Ён памёр на месцы.

Жанчыну затрымалі. Цяпер яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Светлагорскі РАСК распачаў крымінальную справу па ч 1. арт. 139 КК РБ (забойства). Жанчыне пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0