Расія адкрыла сваім кампаніям шлях для працы ў Афрыцы, дараваўшы афрыканскім краінам даўгі на агульную суму больш за $20 мільярдаў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае РИА Новости.
Паводле яго слоў, кампаніі, якія мелі вялікую запазычанасць, па законе не мелі права ўдзельнічаць у новых праектах. «Такі даўгавы цяжар тармазіў развіццё супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння нашых кампаній з афрыканскімі краінамі», — патлумачыў Пяскоў. Ён дадаў, што з-за запазычанасці кампаніі не маглі ўдзельнічаць у новых праектах, а «так адбылася расчыстка».
Пра спісанне $20 мільярдаў даўгоў краінам Афрыкі раней паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
0
0
0
0
0
0