Нацыянальны аэрапорт Мінск з 1 лістапада павышае кошт паслугі трансферу — ён складзе 40 рублёў (раней 30 рублёў).

Адзіны тарыф будзе дзейнічаць на любы легкавы аўтамабіль (Geely SС7; Geely Atlas; Geely Х7; Volkswagen Touran) з аэрапорта ў любую кропку Мінска, а таксама з горада ў аэрапорт.

Пры гэтым кошты для аўтамабіляў павышанай камфортнасці (Volkswagen Multivan і Geely GT), а таксама для Peugeot Boxer на 17 пасадачных месцаў не мяняюцца (40 і 120 рублёў gадпаведна).

Калі заказваць трансфер з аэрапорта па некалькіх адрасах у Мінску, то за кожны наступны адрас, акрамя першапачаткова названага, трэба будзе даплаціць 10 рублёў. «Тарыф на перавозку пасажыраў па Беларусі разлічваецца індывідуальна, зыходзячы з кіламетражу і часу ў дарозе», — удакладнілі ў аэрапорце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0