Цяпер, калі кіраўнік краіны задумае наведаць які-небудзь кут, яго апрычнікі наперад як саранча аблазяць усе куткі, завараць усе люкі, загадаюць завесіць шторамі вокны на вуліцу, а «стражаў парадку» будзе больш за простых грамадзян. А вось, помніцца, Машэраў быў зусім інакшы. Ніякіх «мерапрыемстваў» не праводзіў — проста сустракаўся з людзьмі.

Мне пашчасціла назіраць, як аднойчы на стадыёне прызямліўся верталёт, з якога выйшаў Машэраў. Да яго сталі падыходзіць людзі, і ён ім усім усміхнуўся, паціснуў рукі, а калі падышлі кіраўнікі раёну, ён з імі падняўся ў верталёт, пагутарыў, а потым развітаўся і паляцеў. Проста, без тэлебачання і помпы, без расходаў на ахову і «падрыхтоўку» візіту.

Вось чаму яго памятае і любіць просты народ Беларусі.

І яшчэ. Набліжаецца гадавіна Плошчы імя Каліноўскага, і я прапаную паўтарыць здымак у колеры, на якім юнак з бел-чырвона-белым сцягам едзе на даху аўтобуса. Гэта сцэна знята ў фільме «Плошча», і кожны раз, калі я бачу яе, міжволі сціскае сэрца.

Прашу прабачэння за маю беднаватую беларускую мову, бо я расіец, у школе мову не вывучаў, а маімі настаўнікамі былі Караткевіч, Быкаў, Арлоў, Севярынец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?