Паводле яго слоў, пуск Р-30 «Булава-30» з атамнай падводнай лодкі (АПЛ) праекта 955 («Барэй») патрабуе «чыстых і буйных палонак». «Пошук такіх патрабуе вельмі працяглага часу, што несумяшчальна з забеспячэннем высокай ракетнай гатоўнасці марскіх стратэгічных ядзерных сіл (МСЯС)», — упэўнены эксперт.

Клімаў адзначае, што ў выпадку, калі вярхоўны галоўнакамандуючы Расіі аддасць загад на запуск Р-30 «Булава-30» з-пад лёду, выканаць яго будзе магчыма толькі праз адзін-два дні — пасля таго, як АПЛ знойдзе палонку. Такую сітуацыю эксперт называе «нонсэнсам».

Клімаў нагадвае, што недахопаў Р-30 «Булава-30» была пазбаўленая БРПЛ Р-39УТТХ «Барк»), распрацоўка якой спынілася ў канцы 1990-х гадоў, а «магчымасць праходу пры стральбе БРПЛ праз лёд» з'яўляецца «крытычна неабходнай» для субмарын чацвёртага пакалення.

МБР Р-30 «Булава-30» распрацавана Маскоўскім інстытутам цеплатэхнікі для ўзбраення ракетаносцаў праекта 955 «Барэй». Выпрабаванні зброі пачаліся ў 2004 годзе. З 33 пускаў ракеты з атамных падводных лодак сем прызнаныя няўдалымі, а два — часткова няўдалымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0