У інтэрнэт выклалі смешнае відэа з тоўстай кошкай, якая не хоча бегаць па дарожцы ў ветклініцы, куды жывёлу прынеслі на працэдуры для зніжэння вагі.

Як паведамляе Metro, кошка па мянушцы Cinderblock (Шлакабетонны блок) жыве ў ЗША. Жывёла бярэ ўдзел у праграме па зніжэнні вагі, якая ўключае ў сябе хаджэнне па бегавой дарожцы з вадой. Але тоўстая Cinderblock разабралася, як можна халтурыць — яна села на край бегавой дарожкі і толькі каўкала, перабіраючы па дарожцы адной лапкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0