40-гадовы Аляксандр Сцяпанаў пайшоў з дому пасля сваркі з жонкай 20 кастрычніка. І знік. Месцазнаходжанне жыхара Салігорска дагэтуль невядома. Яго шукаюць валанцёры пошукава-ратавальнага атрада «Анёл».

«Пра знікненне Аляксандра Сцяпанава заявіла яго жонка. Жанчына распавяла, што раніцай 20 кастрычніка яны з мужам пасварыліся. Пасля канфлікту ён пайшоў з дому. На працы не з'явіўся ні ў той дзень, ні на наступны. Сям'я паспяховая. Раней Сцяпанаў не знікаў. Мужчына — грамадзянін Расійскай Федэрацыі. У Беларусі мае дазвол на жыхарства. У нас ёсць версія, што ён мог з'ехаць у Расію, але мог і спыніцца дзе-небудзь у сяброў у Салігорску. Перадумоў думаць пра нешта трагічнае ў нас пакуль што няма. Магчыма, муж проста вырашыў правучыць жонку і паставіць адносіны на паўзу», — распавёў МЛЫН.BY Ілля Давідзенка, каардынатар «Анёл. Салігорск-Слуцк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0