Беларуска Арына Сабаленка, якая займае 14-е месца ў сусветным рэйтынгу, стала пераможцай Малога выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), што прайшоў у кітайскім Чжухаі.
У фінале яна выйграла ў нідэрландкі Кікі Бертэнс 6:4, 6:2.
Для Арыны гэта пяты чэмпіёнскі тытул на турнірах пад эгідай WTA, прычым 4 з іх яна заваявала на спаборніцтвах, якія праходзілі ў Кітаі.
На наступным тыдні Арына Сабаленка і бельгійская тэнісістка Эліз Мертэнса згуляюць у парным разрадзе галоўнага выніковага турніру WTA, які сёння стартуе ў кітайскім Шэньчжэне.