Жывёлінка, якая цудам выжыла падчас моцнага пажару і сама папрасіла дапамогі ў людзей, цяпер самы папулярны герой аўстралійскага інтэрнэту.
Падчас моцных пажараў у Аўстраліі пацярпелі не толькі людзі, але і жывёлы. Авечкі, кенгуру, каалы. Гэтага каалу пажарныя сустрэлі непадалёк ад мястэчка Мірбу Норт, што за 150 км на поўнач ад Мельбурну. Акурат па гэтых мясцінах і пракаціўся самы моцны пажар.
Каала бездапаможна стаяў пасярод пагарэлішча. Звычайна каалы рэдка спускаюцца на зямлю, цэлымі днямі бавячыся на дрэвах эўкаліптаў, ды па 16—18 гадзін спяць.
А гэты каала, пабачыўшы людзей, не ўцякаў і нават не шчэрыў на іх зубоў.
Пажарны даў каалу бутэльку з вадою. Звярок пачаў прагна піць, хоць каалы звычайна не п’юць вады — ім хапае вільгаці, што ўтрымліваецца ў эўкаліптах.
Каалу забралі і перавязалі апечаныя лапы. За яго адужаннем праз інтэрнэт сочыць уся Аўстралія.