Уначы 27 кастрычніка выратавальнікам Светлагорскага раённага аддзела МНС ад мужчыны паступіў званок пра тое, што чалавек тоне ў Бярэзіне. Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, жанчына знаходзілася ў рацэ, дзе глыбіня каля трох метраў, паведамляе 112.by
Жанчына стаяла на парапеце, што раздзяляе ходнікі і раку. У нейкі момант яна не ўтрымалася, страціла раўнавагу і звалілася ў ваду з трохметровай вышыні
Работнікі МНС з дапамогай выратавальнай вяроўкі і штурмавой лесвіцы выцягнулі яе з вады. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелая з пераахаладжэннем дастаўлена ў бальніцу.