Капітан «Барселоны» Ліянэль Месі распавёў, хто на яго думку з'яўляецца найлепшым форвардам у свеце. Аргенцінец назваў найвялікшым форвардам з тых, каго ён бачыў, экс-футбаліста зборнай Бразіліі Раналда.

«Раналда быў сапраўдным феноменам. Ён найлепшы з усіх нападаючых, якіх я калі-небудзь бачыў. Ён быў проста неймаверным гульцом», — цытуе Месі AS.

Па ходзе кар'еры ў еўрапейскім футболе Раналда выступаў за галандскі ПСВ, «Барселону», мадрыдскі «Рэал», «Інтэр» і «Мілан». Нападаючы двойчы выйграваў чэмпіянат свету ў складзе зборнай Бразіліі і двойчы станавіўся ўладальнікам ўзнагароды «Залаты мяч».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0