Кардыган лідара амерыканскага рок-гурта Nirvana Курта Кабейна прадалі на аўкцыёне за $ 334 тыс., паведамляе CNN.

Па звестках кампаніі Julien's Auctions, якая арганізуе таргі, гэта самы дарагі швэдар, калі-небудзь прададзены на аўкцыёне.

Як паведамляе тэлеканал, аліўкавы кардыган Кабэйн апрануў на выступ гурта на MTV Unplugged у 1993 годзе, які сярод яго прыхільнікаў лічыцца адным з найлепшых.

На аўкцыёне таксама купілі матацыкл Элвіса Прэслі і аксамітны пінжак Майкла Джэксана.

Курт Кабейн памёр 25 гадоў таму. Яму было 27.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0