У галоўным матчы кастрычніка «Шахцёр» і БАТЭ ў Салігорску згулялі ўнічыю — 2:2. Тым самым за чатыры туры да фінішу адставанне ад брэсцкага «Дынама» складае дзевяць балаў, але БАТЭ мае гульню ў запасе.
Пасля 26 тураў: Дынама Брэст — 67, БАТЭ — 58 (25 гульняў), Шахцёр — 58 (26), Дынама Мінск — 46 (25).
Да канца чэмпіянату засталося чатыры туры. Але 30 кастрычніка БАТЭ згуляе ў гасцях перанесены матч з «Дняпром».
У «Шахцёра» ўлічаны вынік матча з мінскім «Тарпеда», што знялася з першынства.
3 лістапада Брэст прымае «Шахцёр», а БАТЭ гуляе дома з «Іслаччу», 10 лістапада брэсцкае «Дынама» гуляе ў Мінску з «Іслаччу», а БАТЭ ў гасцях з «Віцебскам».
БАТЭ — нязменны чэмпіён ад 2006 года. «Шахцёр» быў чэмпіёнам у 2005-м, брэсцкае «Дынама» ні разу залатыя медалі не выйгравала, у яго наогул толькі была бронза ў 1992-м.
Каб стаць чэмпіёнам, брэсцкаму «Дынама» дастаткова набраць сем балаў у чатырох матчах.