• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
Фота 2 з 2

Альгерд Бахарэвіч прэзэнтуе ў Познані сваю кнігу на фоне сьцягу ЛГБТ. Фота Agata Olejnowa.

28.10.2019 / 10:22

Альгерд Бахарэвіч: Сёння раніцай мне было сорамна

У пэнаўскага канфлікту няма нават шанцу на вырашэнне. Гэта сутыкненне двух светаў, старога і маладога, піша Альгерд Бахарэвіч на gazeta.arche.by.

Кожны сход пісьменьніцкай арганізацыі падобны да тэатру. Сцэна, партэр, галёрка, лёжа… А яшчэ ў тэатры заўсёды ёсьць прыбіральні. У мужчынскай, напрыклад, рэхам гучаць радасныя рэплікі актораў.

«Ну й вясёлы зьезд ПЭНу атрымаўся!..»

«Гэта табе, браце, не панылы СБП, дзе вечна ўсё ціха, усё нармальна…»

«Жарсьці такія, што дай божа».

Субота. Сход сканчаецца. Я мыю рукі. Я маўчу. Тэатар… Каму камэдыя-вадэвіль, а каму — фарс у адной дзеі. Ці ў адным бязьдзеяньні? Каму нагода для жартаў, каму — дзень ганьбы.

У суботу на сваім агульным сходзе Беларускі ПЭН-Цэнтар паспрабаваў сыграць ролю другога «саюза пісьменьнікаў»: зрабіць выгляд, што ён існуе сам па сабе, не зьвязаны ніякімі міжнароднымі хартыямі і дэклярацыямі, паставіць «традыцыйную мараль» вышэй за пэнаўскія каштоўнасьці: свабоду і роўнасьць, зацьвердзіць даўно застылыя герархіі і — ува што б ні было вярнуць сабе сваё дарагое, хоць і свавольнае дзіця, грамадзкага дзеяча Паўла Севярынца, якога сам жа і выключыў са сваіх шэрагаў. ПЭН тэатральна гуляў у раскаяньне перад сваім колішнім чальцом і ласкава гразіў выключанаму спадару Севярынцу пальцам: ну ты ж больш так ня будзеш?.. «Буду», — такім быў агульны сэнс адказу хрысьціянскага пісьменьніка, які і праўда нагадваў сваімі чыстымі вачыма нявіннае дзіця. Севярынца вярталі ў шэрагі так, нібы ад яго залежала далейшае існаваньне ПЭНу — нібы хірургі прышывалі на сваё месца неасьцярожна вырванае сэрца. ПЭН граў сваю новую ролю — спачатку з намі, потым супраць нас, а пасьля — бяз нас.

Мы — гэта пісьменьнікі, паэты, перакладчыкі, якія, у адрозьненьне ад рэжысэраў спэктаклю, ведалі, што маска «саюзу пісьменьнікаў» ПЭНу ня надта пасуе, і сышлі са сходу, бо зрабілася ясна: нас ніхто слухаць не зьбіраецца. Хоць ужо той адкрыты ліст невядома каму, які Павел Севярынец напісаў напярэдадні, быў дастатковай падставай, каб не разглядаць яго апэляцыю наогул. Гэты цудоўны ўзор жанру напісаны так, нібы аўтар, ствараючы яго, трымаў перад сабой хартыю Міжнароднага ПЭНу і стараўся парушыць як мага больш яе пунктаў.

«Адстойваць ідэал адзінага чалавецтва, якое жыве ў міры і роўнасьці…» Якое ж адзінае чалавецтва, калі кожнаму хрысьціянскаму пісьменніку ясна: ёсьць людзі, жанчыны, фэміністкі і «гомасэксуалісты», і ў кожных свой набор правоў. У людзей іх мусіць быць шмат, у астатніх трох катэгорый — трошкі меней. Гэта ж і дурню ясна, праўда?

«…сябры ПЭНу абавязуюцца змагацца з такімі шкоднымі праявамі свабоднай прэсы, як ілжывыя публікацыі, фальсыфікацыі і скажэньне фактаў у палітычных і асабістых мэтах». Сам напісаны з асабістымі і палітычнымі мэтамі тэкст Паўла Севярынца, у якім Беларускі ПЭН паўстае як нейкая дэманічная сіла, вынік таемнай змовы геяў, лесьбіянак, фэміністак і нейкіх загадкавых «марксістаў», ужо цягне на паўнавартасны паклёп. Замест таго, каб абараніць сябе, сваю працу, сваё абранае кіраўніцтва, ПЭН…

Што мог і мусіў зрабіць ПЭН?

«Цэнтр можа выключыць сябра са сваіх шэрагаў, калі лічыць яго паводзіны такімі, што рэзка супярэчаць духу Хартыі ПЭНу. Цэнтр абавязаны тэрмінова паведаміць Міжнароднаму Сакратарыяту пра такія выпадкі».

Той ліст — дужа займальны… Для дасьледчыка. Што асабліва ў ім зацікавіла — тое, як ва ўсёй рыторыцы аўтара прасочваецца паўзучая ідэя: ПЭН жа літаратурная арганізацыя, пры чым тут, скажам, ЛГБТ? Нідзе ў ПЭНах не прапісана, што трэба падтрымліваць нейкіх геяў. Вось давайце і ня будзем.

Здаецца, усё правільна. Калі, вядома, ня ведаць і не хацець ведаць, што, напрыклад, за апошнія гады Міжнародны ПЭН, часткай якога ёсьць ПЭН беларускі, прыняў некалькі заяваў супраць дыскрымінацыі ЛГБТК. Адну зь іх — на сваім вялікім кангрэсе ў Бішкеку. Ёсьць ініцыятывы Міжнароднага ПЭНу, скіраваныя на падтрымку ЛГБТ як дыскрымінаванай групы. Міжнародны ПЭН гаворыць ад імя нацыянальных цэнтраў, зь якіх ён, уласна, і складаецца. Толькі каго гэта цікавіць? Калі нікога — Беларускі ПЭН мусіць адмовіцца ад удзелу ў Міжнародным. Абвясьціць сваю незалежнасьць. Эмірат Беларускі ПЭН-Цэнтар.

Альгерд Бахарэвіч прэзэнтуе ў Познані сваю кнігу на фоне сьцягу ЛГБТ. Фота Agata Olejnowa.

Парадаваў мяне і такі цікавы факт. Калі Беларускі ПЭН толькі засноўваўся і падавалася заяўка на ўступленьне ў міжнародную арганізацыю, узначальваў міжнародны ПЭН адкрыты гей брытанскі пісьменьнік Фрэнсіс Кінг. Вось да каго папрасіліся айцы-заснавальнікі… І нічога. Неяк праіснаваў ПЭН тры дзясяткі гадоў, не разьбіла дом на Залатой Горцы маланка нябесная…

Не разьбіла, не стрымала. Але сёньня мне сорамна.

Сорамна найперш за сябе. Больш за ўсё на сьвеце я люблю маўчаць і пісаць. Больш за тое, я лічу, што пісаць — ёсьць адзіным абавязкам пісьменьніка. Як і чаму выйшла так, што замест спакойнай працы над новай кніжкай я сядзеў учора на сходзе Беларускага ПЭН-цэнтра і слухаў усю тую бюракратычную балбатню, якая пакрысе перарасла ў пыхлівую хлусьню і зьдзеклівыя вокрыкі? Я ж абяцаў сабе ніколі ня ўдзельнічаць у такіх «мерапрыемствах». І вось зноў — сядзеў і слухаў, і таксама хацелася крычаць ад крыўды, бо нас зноў падманулі, загарнуўшы сапраўдныя праблемы ў прыгожую фольгу «маралі», «доўгу», «заслугаў»…

Я пішу «нас», бо пэўны, што ня толькі я задаваўся ўчора такім пытаньнем. Разглядваючы твары прысутных, я раз-пораз натыкаўся на гэты зьдзіўлена-сарамлівы выраз: што я тут раблю, чаму марную каштоўныя хвіліны жыцьця на такую лухту? Няўжо гэта ўсё і праўда варта такіх эмоцый, варта тых самых сэкундаў, што так імкліва і незваротна сыходзяць: «Павел Севярынец», «прынялі», «зацьвердзілі», «рада», «хрысьціяне», «маральны аўтарытэт»? І вось гэтае, маё любімае, амаль што пруска-бісмаркаўскае: «парадак дня»? Memento mori — ці ўсё ж для нас важней: «падыміце мандаты»?

Так, мне сорамна за беларускіх літаратараў, якія замест таго, каб пакутаваць ад вечных пытаньняў пра эрас і танатас, пра жыцьцё і сьмерць, пра ўладу і свабоду і бясконца асэнсоўваць іх, ведаючы, што адказаў усё роўна няма, замест той салодкай пакуты, на якую нас асудзіла літаратура — гадзіну за гадзінай бавіліся дурнаватымі працэдуркамі, скакалі на статутных батутах, дзялілі месцы ў новай радзе… І слухалі чарговае трызьненьне ад чалавека, які, калі яго паслухаць, лічыць сябе роўным ці то Хрысту, ці то Васілю Быкаву. Здаецца, першым і апошнім прэзыдэнтам Беларускага ПЭНа, на думку Паўла Севярынца, быў усё ж Ісус Хрыстос. Цікава, хто за яго галасаваў?..

А яшчэ мне было сорамна за ПЭН, за гэты ягоны дзіўны мазахісцкі ўчынак: Павел Севярынец дыскрэдытаваў ПЭН як толькі мог, хоць і цалкам і ў меру сваіх пісьменьніцкіх здольнасьцяў. І ў гордага ПЭНу не знайшлося нават элемэнтарнага пачуцьця ўласнай годнасьці, каб абараніцца? Каб сказаць беларускай літаратурнай мовай: спадару Севярынец, мы вас зразумелі. Вы ня любіце тых, хто працуе ў ПЭНе, вы нічога ня ведаеце ні пра тое, для чаго існуе ПЭН, ні пра тое, што ён дакляруе, ні пра тое, што такое «марксізм».

Мне было нясьцерпна сорамна за беларускую літаратуру — якая робіцца тэмай народных абмеркаваньняў толькі тады, калі спараджае чарговы скандальчык. Сорамна за жывога беларускага чытача, які заўжды гатовы папляткарыць пра ПЭН-цэнтар, пра які ня мае ніякага ўяўленьня.

Мне было сорамна за людзей на сцэне, за журналістаў, што зьвяртаюць увагу на літаратуру, толькі калі яна падорыць ім «клубнічную» цукерачку. Сёньня я адмовіўся ад двух інтэрвію адносна пэнаўскага сходу — але, скажам, удзел беларускіх пісьменьнікаў у найбуйнейшай у сьвеце Франкфурцкай кніжнай выставе не прымусіў журналістаў напісаць нават радок. Сорамна за ўсе тыя сеціўныя галасы, якімі гаворыць нашая нянавісьць, нашая прымітыўнасьць і нашая пошласьць. Сорамна за ўзровень нашых літаратараў, якія ня ведаюць ні што такое «марксізм», ні што такое «гендэрная тэорыя», ні што такое «фэмінізм», ні што такое ПЭН і для чаго ён ствараўся.

Сорам — пачуцьцё выразна хрысьціянскае. Але я не хрысьціянін, я звычайны эўрапейскі агностык, якіх у нашай краіне абсалютная большасьць. І калі вы лічыце, што дэмакратыя — гэта ўлада большасьці (хоць насамрэч гэта — павага да меншасьці), дык улічвайце нашую сілу. Сілу звычайных агностыкаў, якія могуць узяць на сябе сорам усяго сьвету і выказаць у вобразах і словах.

Праблема беларускага грамадзтва яшчэ і ў тым, што ў нас скажонае ўяўленьне пра погляды і меркаваньні. Ня ўсё, што мы мяркуем, ёсьць меркаваньнямі — меркаваньні прадугледжваюць веды, а іх, пры ўсёй іх даступнасьці, людзям бракуе. Як можна меркаваць пра ПЭН, калі ты ня ведаеш, што гэта такое — і даведаўся толькі ўчора ад чалавека, якога адтуль выключылі? Гамафобія, расізм, сэксізм, рэлігійны фантатызм, антысэмітызм — ня погляды, а нешта кшталту небясьпечнай хваробы, ад якой Беларусь яшчэ ня вылечылася. Дый ня толькі Беларусь… Беларускі ПЭН — частка Міжнароднага, а Беларусь — частка сьвету, маленькая частка разнастайнага сьвету, які тым і прыгожы, што розны, такі розны, што займае дух ад гэтай прыгажосьці і стракатасьці…

Самае цікавае, што ў пэнаўскага канфлікту няма нават шанцу на вырашэньне. Гэта сутыкненьне двух сьветаў, старога і маладога — і я ня маю на ўвазе ўзрост канкрэтных людзей. Стары сьвет сыходзіць. Ён будзе сыходзіць яшчэ доўга, ён сыдзе разам з намі. Але ён ня вернецца, вось у чым штука. Ня вернецца патрыярхат, сьляпая вера ў догмы, ня вернуцца нацыянальная апантанасьць і літаратура-як-мы-яе-вучылі-ў-школе. Хто ня хоча прызнаць гэта — прайграў, хай бы нават і выйграў усе галасаваньні.

І апошняе. Ёсьць людзі з маніяй велічы, а ёсьць зь веліччу маніі. Першая патрэбная, напрыклад, каб цябе трыюмфальна вярнулі ў гэткі нялюбы табе ПЭН-цэнтар. А маючы веліч маніі, часам можна напісаць добрую кнігу. Гэта я на ўсялякі выпадак — калі ўжо нам усім так патрэбная мараль, хаця б у самым канцы.

Альгерд Бахарэвіч, gazeta.arche.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Палітыка і грамадства
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
«Негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю». У Беларусі заблакавалі яшчэ адно медыя

Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Усяго патроху
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Ва ўкраінскім Ужгарадзе больш за тысячу ўладальнікаў фэйкавых кавід-сертыфікатаў, у тым ліку 200 медыкаў, прыйшлі па сапраўдную вакцыну
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
У Сухараве Mcdonald's зладзіў светлавое шоу ФОТЫ
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Спорт
Новы старшыня Федэрацыі хакея прапанаваў уключыць катанне на каньках у курс школьнай праграмы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Яшчэ адна краіна далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Здарэнні
У Мінску мужчына выцягнуў рыбака, які праваліўся пад лёд
Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю
У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Мужчына парэзаў колы ў аўтамабілі суддзі — яго абвінавацілі ў тэрарызме
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Карысная інфа
У пятніцу ўжо будзе +4°С
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Здароўе
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Эканоміка
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Меркаванні
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Крамлі занепакоеныя натаўскімі салдатамі, якія «прыязджаюць сюды»
Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым
Галоўнае
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Усяго патроху
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках
Фота / Відэа
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы
Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Самае лайканае
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх