У камбінаванай гонцы (2х7,5 км) на Чэмпіянаце свету па лыжных гонках, што праходзіць ў чэскім Ліберцы, першае месца заняла 26-гадовая спартоўка Юстына Кавальчык (час 40:55.3).

Срэбра заваявала Крыстын Стэрмэр Стэйра (Нарвегія, 40:57.0), бронзу - Айно Кайса Сарынэн (Фінляндыя, 41:03.3). Гэта ўжо другі медаль Кавальчык на гэтым чэмпіянаце - у чацвер яна выйграла бронзу ў спрынтэрскай гонцы на 10 кіламетраў.

26-гадовая Кавальчык - уладальніца бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў у Турыне (2006) у спрынтэрскай гонцы на 30 кіламетраў, два разы была залатой медалісткай моладзевага чэмпіянату свету (да 23 гадоў).

Беларуска Алена Саннікава была 22-й з часам 43:23.2,
Вольга Васілёнак - 39-й (44:32.0), Кацярына Рудакова - 44-й (45:15:2), Настасся Дубарэзава - 55-й (46:28.3).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?