У Баранавічах следчыя высвятляюць абставіны смерці 50-гадовай мясцовай жыхаркі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Зміцер Іванюк.
У здзяйсненні злачынства падазраецца 51-гадовы муж загінулай. Трагедыя адбылася ўвечары 26 кастрычніка. Па дадзеных следства, паміж мужам і жонкай адбыўся канфлікт. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Падчас сваркі ён пачаў збіваць жонку, наносячы ёй рукамі і нагамі ўдары па розных частках цела. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы.
У дачыненні да падазраванага пачалі крымінальную справу па ч.1 арт.139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства)) КК. Мужчына затрыманы. Яму пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.