Лідзія Мацытэлі. Фота з сайту Мы

Лідзія Мацытэлі. Фота з сайту Мы

Пра гэта ў каментарах на сайце паведаміла наша чытачка і сталая каментатарка Лідзія Федэрыка Мацытэлі.

«І мы сёння пісалі дыктоўку ў Рыме :) Тэкст быў “Родная мова” паводле Караткевіча. Нас было двое, адзін Беларус і я, і выслалі нашыя труды ў Менск :)

Я, шчыра кажучы, рабіла, ня тое што шмат дастаткова памылак, але прынамсі старалася карыстацца тарашкевіцай – і калі дыктоўка ў наркамаўцы, гэта ж ня так лёгка).

Так што таксама ў Італіі сьвяткуецца сёньня беларуская мова (хаця, праўда, я павінна была б сьвяткаваць сваю родную, але што ж - мая мова не ў небясьпецы пакуль:)», -- напісала Лідзія.

***

Дзякуем Лідзіі за ўвагу да нашага сайту, і ... віншуем з сённяшняй перамогай "Ромы" над "Сіенай" (1:0). "Рома" выйшла на 4-е месца, і дыхае ў спіну "Мілану".

Здаецца, Лідзія, Вы хварэеце менавіта за гэтым рымскі клуб?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0