НАТА не бачыць прычын для хвалявання Беларусі ў сувязі з вучэннямі альянсу каля межаў нашай краіны. Пра гэта заявіў у панядзелак у Бруселі генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, піша ТАСС.

«НАТА заўсёды забяспечвала транспарэнтнасць і прадказальнасць, калі гаворка ідзе аб правядзенні нашых ваенных вучэнняў. І саюзнікі па НАТА прадказальныя і празрыстыя ў тым, як яны праводзяць свае вучэнні. Такім чынам, абарончы альянс, які праводзіць вучэнні сваіх сіл, не павінен выклікаць занепакоенасць у суседзяў», — сказаў ён.

У кастрычніку ў Літву быў перакінуты батальён Узброеных сіл ЗША, у складзе якога каля 500 вайскоўцаў, 30 танкаў Abrams і 25 баявых машын пяхоты Bradley. Падраздзяленне размешчана на палігоне, што за 15 кіламетраў ад беларускай мяжы. Аляксандр Лукашэнка даручыў дзяржсакратару Рады бяспекі і міністру абароны краіны распрацаваць і прадставіць план мерапрыемстваў па адэкватным рэагаванні на гэтыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0