21 лютага на беластоцкіх могілках паўстаў праваслаўны крыж у памяць савецкіх жаўнераў, якія загінулі падчас вызвалення горада ад гітлераўцаў.
Ініцыятарам акцыі быў генеральны консул у Беластоку Міхась Аляксейчык.
У цырымоніі удзельнічалі таксама чальцы Беларускага грамадска-культурнага таварыства і Расійскага культурна-асветнага таварыства, віцэ-прэзідэнт Беластока Аляксандр Сосна, ветэраны.
Савецкія войскі занялі Беласток 27 ліпеня 1944 г.