Фотаробат злачынцы
Рабаўнік скраў больш за 80 тыс. даляраў з абменніка, выдаўшы сябе за інкасатара, а пасля ўжыўшы супраць касіркі электрашокер.
Дзёрзкі напад адбыўся ўвечары 20 лютага. Прыкладна ў 20.45 невядомы ў камуфляжы пранік у памяшканне пункту абмену валютаў у гіпермаркеце «Прастор», выдаўшы сябе за інкасатара.
Аказаўшыся ў канторцы, ён ужыў электрашокер — прапусціў праз яе пару тысяч вольт, дый яшчэ прыціснуў жалезным крэслам, каб яна не рухалася. Тады згроб 40 249 даляраў ЗША, 8 315 еўра, 69 тыс. расійскіх рублёў і 80 млн. беларускіх. Усяго ў пераліку на даляры больш за 80 тыс. даляраў.
Маскоўскі РУУС распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 207 КК (разбой).
У банку ад каментароў пакуль адмаўляюцца. Касірка сёння бавіць час на допытах і псіхалагічных кансультацыях.
Злачынца нават не хаваў твару, таму міліцыя ўраз стварыла ягоны фотаробат.