На беларускую мову быў перакладзены як увесь інтэрфейс, так і найменні тавараў з каталога. Працуюць такія касы кругласутачна, як і сама крама.

Карыстацца касай вельмі проста, дастаткова прытрымлівацца інструкцый на экране. Па досведзе замежных сетак, у касы самаабслугоўвання ўбудаваны галасавы памочнік з прыемным жаночым голасам, які спрашчае «зносіны» з тэрміналам. Большасць тавараў трэба толькі паднесці да сканера, а выпечку — абраць па малюнку ў меню. Падобная логіка дзейнічае з вагавымі прадуктамі: кладзеце на платформу і знаходзіце тавар у каталогу. Калі ўзнікаюць складанасці з пошукам тавару або аплатай, можна папрасіць дапамогі ў кансультанта.

Касы самаабслугоўвання «Суседзяў» цалкам інтэграваныя з бонуснай праграмай «Купілка»: можна назапашваць і спісваць бонусы, атрымліваць усе дзейныя прывілеі. Аплаціць куплю на касе самаабслугоўвання можна любой банкаўскай карткай. Таксама можна разлічыцца смартфонам або «разумным» гадзіннікам.

Касы самаабслугоўвання пакуль працуюць у ГЦ «Рыга». Калі пілотны праект акажацца паспяховым, такія ж тэрміналы з'явяцца і ў іншых крамах па ўсёй краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0