24‑25 лютага адбудзецца візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава ў Італію і Ватыкан.
У рамках візіту павінны прайсці перамовы з міністрам замежных спраў Італіі Франка Франціні, прадстаўнікамі італьянскага парламента, бізнэс‑колаў.
Адбудуцца таксама сустрэчы Сяргея Мартынава з дзяржсакратаром Дзяржавы Ватыкан Тарчызіё Бертоне і сакратаром па стасунках з дзяржавах Дзяржсакратара Ватыкана Даменікам Мамберці, падчас якіх будзе абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.