Навукоўцы з Універсітэта штата Пенсільванія стварылі новы тып літый-іонных акумулятараў, якія могуць зараджацца пры высокіх тэмпературах, піша Science Alert.

Гэта дазволіць зараджаць электрамабілі ўсяго за 10 хвілін на адлегласць да 483 кіламетраў.

Прылада падтрымлівае 2500 цыклаў зарадкі.

Аўтары знайшлі рашэнне для праблемы нагрэву, вывучыўшы тое, што адбываецца ўнутры разагрэтай батарэі падчас яе зарадкі і разрадкі.

Яны высветлілі, што большай часткі негатыўных эфектаў можна пазбегнуць, калі злучыць адзін з электродаў з тонкай плёнкай з нікелю, якая раўнамерна прагравае батарэю. Калі зараджаць акумулятар каля 10-20 хвілін, а затым хутка астудзіць, то яго кампаненты не будуць разбурацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0