Каб гарантавана чытаць «Нашу Ніву» цяпер, калі «Саюздрукам» і «Белпошце» забаронена распаўсюджваць газэту:

Каб гарантавана чытаць «Нашу Ніву» цяпер, калі «Саюздрукам» і «Белпошце» забаронена распаўсюджваць газэту:

1) Просім усіх ахвотных чытаць газэту паведамляць у Рэдакцыю свае адрасы і тэлефоны. Гэта можна зрабіць па тэлефоне, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84

e-mail: [email protected]

паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

2) Просім кожную сям’ю чытачоў пералічваць на рахунак газэты ахвяраваньне з разьліку 6 000 рублёў на месяц. Гэтага будзе досыць для выхаду і дастаўкі газэты. У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду. Тыя, хто перакажа 18 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 36 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.

На які рахунак пералічаць грошы?

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3%, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: «Фонд выданьня газэты «Наша Ніва», УНП 101 115 521». У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» 3015 212 000 012. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0