22 лютага ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры IBB адбыўся з'езд удзельнікаў колішняга Маладзёжнага хрысціянска-сацыяльнага саюзу «Маладыя дэмакраты». У ім узялі ўдзел 57 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі.

На з'ездзе было заяўлена аб дэнансацыі дамовы аб узаемадзеянні паміж Маладзёжнай арганізацыяй МХСС «Маладыя дэмакраты» і Аб'яднанай грамадзянскай партыяй праз ідэалагічнае разыходжанне, а таксама ў сувязі з нязгодай моладзі з палітыкай кіраўніцтва АГП, якая працягвае ўдзельнічаць у АДС, дзе большасць суб'ектаў падтрымліваюць левы шлях развіцця Беларусі.

Таксама на з'ездзе было прынята рашэнне аб неабходнасці ўдзелу арганізацыі ў аб'яднаўчых працэсах усіх прыхільнікаў правых сіл вакол Руху за Свабоду і яго лідэра А. Мілінкевіча як каталізатара аб'яднаўчых працэсаў усіх прыхільнікаў правых сілаў з мэтай выпрацоўкі адзінай пазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі.

Было таксама вырашана падаць дакументы на аднаўленне рэгістрацыі суполкі. Старшынём МХСС МД пераабраны Аляксандр Шумкевіч, яго намеснікамі — Артур Цурбакоў і Аляксандр Куўшынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?