Мытнікі не дазволілі 50-гадовай грамадзянцы Украіны вывезці з Беларусі рарытэтныя вырабы, якія маюць культурную каштоўнасць. Пра гэта паведамляе сайт Гомельскай мытні.
Украінка ехала цягніком Санкт-Пецярбург — Кіеў. Яна сказала, што не мае нічога такога, што варта было б дэклараваць.
Аднак у яе асабістых рэчах знайшлі «Новы медыцынскі каляндар» 1892 года выдання, кнігу «Кацярына II: яе паходжанне, інтымнае жыццё і палітыка» 1895 года выдання, а таксама чатыры срэбныя лыжкі.
Экспертыза паказала, што рэчы маюць культурную каштоўнасць.
Пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 14.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.