«Смалявічы» і «Белшына» за тры туры да канца сезона ў першай лізе заваявалі пуцёўкі ў футбольную вышэйшую лігу.

У матчы чарговага тура «Смалявічы» згулялі ўнічыю з брэсцкім «Рухам» (0:0).

Такім чынам, «Рух» і гомельскі «Лакаматыў» ужо не нагоняць «Смалявічы» і «Белшыну».

Нагадаем, «Белшына» вярнулася ў эліту пасля трохгадовай адсутнасці, а «Смалявічы» ў мінулым годзе выступалі ў эліце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?