У горадзе Глазга ў Шатландыі каля 20 тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю за незалежнасць Шатландыі ад Вялікабрытаніі, піша BBC.
У мітынгу таксама ўзяла ўдзел кіраўнік урада Шатландыі Нікола Стэрджэн. Паводле яе слоў, перамога кансерватараў на чале з цяперашнім прэм'ер-міністрам Борысам Джонсанам на наступных парламенцкіх выбарах будзе азначаць, што «Шатландыя будзе супраць сваёй волі вырвана з сям'і еўрапейскіх краін».
0
0
0
0
0
0