29-гадовы бабруйчанін заводзіў у сацыяльных сетках і на сайтах знаёмстваў фэйкавыя акаўнты ад імя дзяўчыны, знаёміўся з мужчынамі, дэманстраваў сімпатыю і неўзабаве па надуманых прычынах пазычаў у іх невялікія сумы грошай. Такім чынам махляр падмануў 175 чалавек, піша sb.by.

«Сярэдні чэк» за зносіны з «Марынай» для беларускіх мужчын склаў 18 рублёў. За тры гады кіроўца з Бабруйска падмануў 175 чалавек, зарабіўшы на іх больш за 3200 рублёў.

На судзе бабруйчанін віну не прызнаваў. Абвінавачаны сцвярджаў, што дзесяць сім-карт, некалькі тэлефонаў і іншая тэхніка запатрабаваліся яму для анлайн-гульняў. Тым не менш, паказанні пацярпелых і высновы спецыялістаў дазволілі выкрыць махляра.

Суд прысудзіў мужчыну да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0