Раніцай 4 лістапада ў дворыку гандлёвага цэнтра ABC на вуліцы Найдуса гарадскія службы разбурылі сцяну з выявамі старога горада. Рабочыя спасылаліся на аварыйнасць пабудовы, паведамляе hrodna.life

Малюнкі з’явіліся ў дворыку ў канцы кастрычніка 2017 года. Іх аўтар — мастак-рэстаўратар Аляксей Навумчык. За аснову Аляксей браў фатаграфіі Гродна пачатку XX стагоддзя.

Як стала вядома Hrodna.life, cцяну з выявамі старога Гродна знеслі з-за аварыйнасці. У будучыні яе плануюць аднавіць, як і малюнкі на ёй. За два гады панадворак ABC стаў улюбёным месцам для фатаграфій у гараджан і турыстаў.

Так выглядаў дворык да разбурэння сцяны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0