У Стаўбцоўскім раёне увечары 2 лістапада 18-гадовы хлопец і яго 17-гадовы пасажыр на матацыкле «Хонда» ўрэзаліся ў ВАЗ-21063. Абодва падлеткі з траўмамі былі дастаўлены ў бальніцу, паведамляе mlyn.by.

Здарэнне адбылося на 52-м кіламетры дарогі Івянец — Рубяжэвічы — Стоўбцы каля 18:50.

— За рулём матацыкла быў 18-гадовы хлопец, які вёз 17-гадовага пасажыра, — распавядае старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама Ірына Сапунова. — Хлопцы ехалі з боку вёскі Рубяжэвічы. Перад імі ў спадарожным напрамку рухаўся аўтамабіль ВАЗ-21063 пад кіраваннем 57-гадовага мужчыны. Матацыкл урэзаўся ў легкавік.

Ірына Сапунова падкрэсліла, што падлеткі былі без моташлемаў.

Матацыкліст атрымаў закрыты пералом левай прамянёвай косткі і ранкі, яго непаўнагадовы пасажыр — гематомы і сінякі.

Абодва пасля здарэння былі дастаўлены ў Стаўбцоўскую цэнтральную раённую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0