19-гадовы грузчык адной з арганізацый Магілёва так хацеў здзівіць сваю дзяўчыну, што разбіў чужую машыну, паведамляе міліцыя.

Інцыдэнт адбыўся каля пад'езда аднаго з дамоў па праспекце Міра. Маладыя людзі стаялі ў пад'ездзе, калі юнак вырашыў прадэманстраваць дзяўчыне свае здольнасці. Выйшаўшы з дома, хлопец накіраваўся да прыпаркаванага непадалёк аўтамабіля і ўдарыў па шкле правых пярэдніх дзвярэй, пасля чаго паспрабаваў збегчы.

Цяпер маладому чалавеку давядзецца кампенсаваць шкоду 261 рубель 60 капеек, а яшчэ яму пагражае крымінальная справа за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0