Апошнія некалькі месяцаў жыцця ліквідаваны ваеннымі ЗША лідэр тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі баяўся здраднікаў, хаваўся пад зямлёй і часам пераапранаўся ў пастуха. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Паводле інфармацыі агенцтва, ён трымаў у рабстве дзяўчынку-падлетка з ліку езідаў — народнасці курдскай этнічнай групы, — якую вызвалілі падчас аперацыі пад кіраўніцтвам ЗША ў маі. Яна распавяла, што верхавод ІД перасоўваўся ў суправаджэнні сямі паплечнікаў, а некалькі месяцаў таму перадаў большую частку сваіх паўнамоцтваў старэйшаму намесніку, імя якога не называецца.

Паводле яе слоў, упершыню аль-Багдадзі спрабаваў збегчы ў сірыйскую правінцыю Ідліб ў канцы 2017 года. Дзяўчынку разам з лідарам ІД, яго жонкай і бліжэйшым атачэннем у калоне з трох аўтамабіляў адправілі ў правінцыю, аднак было вырашана вярнуцца з меркаванняў бяспекі. Падлетак распавяла, што пасля гэтага яна чатыры месяцы знаходзілася ў доме цесця аль-Багдадзі і яго бліжэйшага паплечніка Абу Абдулы аль-Зубайе ў горадзе Дашыша. Паводле яе слоў, лідар ІД часта наведваў яе там і гвалтаваў. Увесну 2018 году дзяўчынку падарылі іншаму мужчыну, які вывез яе з горада, — гэта быў апошні раз, калі яна бачыла аль-Багдадзі. Пазней самаабвешчаны халіф даслаў ёй у падарунак упрыгожванне.

Мяркуецца, што пасля гэтага аль-Багдадзі пераязджаў з месца на месца на ўсходзе Сірыі, быў нервовым і скардзіўся на здраднікаў. Акрамя таго, крыніцы агенцтва распавялі, што лідар ІД пастаянна насіў пояс смяротніка, прымушаў рабіць гэта сваіх паплечнікаў і не карыстаўся мабільным тэлефонам. Пастаянны стрэс пагоршыў дыябет аль-Багдадзі — яму ўвесь час даводзілася сачыць за ўзроўнем цукру ў крыві і прымаць інсулін. З-за гэтага ён не мог выконваць пост у святы для мусульман месяц Рамадан і забараняў пасціцца сваім паплечнікам.

Крыніцы ва ўрадзе ЗША распавялі, што не ведалі, калі аль-Багдадзі прыбыў у Ідліб, аднак адзначылі, што ён выбраў гэтае месца, бо гэта была адзіная тэрыторыя, непадкантрольная сірыйскаму ўраду. 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 27 кастрычніка паведаміў аб ліквідацыі Абу Бакр аль-Багдадзі. Паводле яго слоў, у выніку спецаперацыі былі таксама знішчаныя яго памочнікі і значная колькасць баевікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0