16 чэрвеня ў малой залі Дому літаратара адбудзецца прэзэнтацыя кнігі С.Балахонава «Імя грушы». Вядоўцы Ігар Бабкоў / Валянцін Акудовіч.
У праграме:
– выступ, чытаньні і сьпевы Сяргея Балахонава,
– сьпевы Андрэя Мельнікава,
– тэатральная сцэнка «Палескія мядзьведзікі»,
– жывая дыскусія з удзелам І.Бабкова, В.Акудовіча, А.Касьцюшкі, Ю.Крупенькі, В.Булгакава, Г.Кісьліцынай і іншых пачэсных суайчыньнікаў. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.