«У Глыбокім перафарбоўваюць Фарны касцёл. Цяпер ён будзе ўвесь белы. Як полацкая Сафія, як даўнейшая царква ў Беразвеччы. […] А вежы накрываюць меднай бляхай», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку знаўца гісторыі Глыбокага і яго ваколіц Кастусь Шыталь і падзяліўся здымкам новага аблічча славутасці. 

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Фарны) у Глыбокім — рэдкі ўзор архітэктуры віленскага барока, быў узведзены ў 1764—1783 гадах. 

У 1902-1908 гады касцёл быў значна пашыраны, прытым новыя элементы — два ярусы вежаў, навы, трансепт — былі ўдала дапасаваныя да стылю арыгінальнай святыні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

8
Каментатар / Адказаць
13.02.1975 / 00:03
О ! Знаёмае мейсца ! Там жа, зусім побач, той, глыбоцкімі ўхвалены, сумна вядомы "Неон" !  Божа, якая ж гэта рыгалаўка ! Нікому ня раю замаўляць там якую ежу...

П.С. Я ўхваляю новае аблічча касьцёлу. Добра б, каб яго яшчэ меднай бляхай пакрылі, як Домскі сабор, увогуле глядзеўся б велічна...
3
Каментатар / Адказаць
20.07.1976 / 20:46
канечне падабаецца)
5
Каментатар / Адказаць
04.06.2002 / 23:34
И правильно. Что за нафиг вообще окрашивать в поносные оттенки памятники архитектуры.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру