Аварыя адбылася сёння апоўначы на ​​430-м км трасы М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расіі» паблізу в. Дубовы Лог (Барысаўскі раён), паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале.

Вадзіцель «Нісана» не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Мэрсэдэс».

Ад атрыманых пашкоджанняў пасажырка «Нісана» памерла ў хуткай дапамозе па дарозе ў бальніцу. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі чацвёра ўдзельнікаў аварыі. Двум з іх, у тым ліку і 7-гадоваму дзіцяці, спатрэбілася шпіталізацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0