Таджыкскага журналіста і апазіцыянера Фархода Адзінаева, затрыманага 25 верасня на літоўска-беларускай мяжы, выпусьцілі з СІЗА Гродна. Раней улады Беларусі адмовілі ў просьбе Генпракуратуры Таджыкістана аб яго арышце і экстрадыцыі на радзіму, паведамляе Радыё Свабода.

«Фарход Адзінаеў коратка пагаварыў з адвакатам па тэлефоне і пакінуў тэрыторыю СІЗА. Ён вольны ісьці куды яму заўгодна», — паведаміла супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Human Constanta Наста Лойка

Улады Таджыкістана абвясьцілі 42-гадовага Адзінаева ў вышук па падазрэньні ў дачыненні да забароненай у краіне арганізацыі. 42-гадовы апазіцыйны актывіст быў сябрам Партыі ісламскага адраджэньня Таджыкістана, дзейнасьць якой забаранілі ў 2015 годзе.

У 2013 годзе на працягу некалькіх месяцаў Адзінаеў кіраваў у Маскве (у Адзінаева ёсьць таксама расейскае грамадзянства) таджыкскім апазыцыйным тэлеканалам «Сафо ТБ». У тым жа годзе расейскія ўлады зачынілі тэлеканал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0