Начальнік пажарнай часткі ў сяле Балыкса ў Хакасіі Іван Шнайдэр арыштаваны па падазрэнні ў наўмысным падпале некалькіх дамоў. Пра гэта рэдакцыі Сибирь.Реалии паведаміў першы намеснік начальніка супрацьпажарнай службы рэгіёну Аркадзь Пісарэнка.

Начальнікам пажарнай часткі Шнайдэр стаў у жніўні 2019 года, і з гэтага часу ў сяле пачасціліся пажары: за тры месяцы адбылося шэсць ўзгаранняў у жылых будынках і яшчэ некалькі - у нежылых. Выявіць падазраванага ўдалося з дапамогай запісу з камеры назірання.

Сваю віну затрыманы ўжо прызнаў, заявіўшы, што «хацеў праверыць гатоўнасць свайго падраздзялення».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0