Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паскардзіўся на цяжкасці і стомленасць у сувязі са знаходжаннем на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

«Вельмі складаная прафесія, забірае ўсе сілы, час і часам жаданне», — сказаў ён. Па словах Зяленскага, у канцы працоўнага дня ён ператвараецца ў «арганізм», які не хоча ні пра што думаць і нічога рабіць, а таксама не разумее, што кажа сям'я.

Прэзідэнт Украіны паскардзіўся, што ў сувязі з загружанасцю часам забывае пра сямейныя справы і абяцанні, якія ён даваў блізкім.

«Але рашэнне, як кажуць у Радзе, прынятае», — падкрэсліў Зяленскі нежаданне адмаўляцца ад прэзідэнцкай пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0