Вярхоўны суд штата Нью-Ёрк абавязаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа выплаціць два мільёны даляраў у якасці кампенсацыі за незаконную перадачу грошай дабрачыннага фонду Trump Foundation яго выбарчаму штабу ў 2016 годзе, піша Reuters.

Адзначаецца, што грошы ў выніку ўсё роўна пайшлі на дабрачыннасць ветэранам, аднак сам факт перадачы грошай перадвыбарчаму штабу лічыцца незаконным дзеяннем. Вынесенае рашэнне аб выплаце двух мільёнаў лічыцца кампенсацыяй за парушэнне правілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0