Двое рыбакоў з КНДР прызналіся ў забойстве 16 членаў экіпажа рыбалавецкага судна перад уцёкамі ў Паўднёвую Карэю. Рыбакі перасеклі марскую мяжу і былі затрыманыя паўднёвакарэйскім флотам, паведамляе ВВС.
Карэя адмовіла ў прытулку перабежчыкам з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы.
Рыбакі прызналіся, што забілі капітана з-за жорсткага абыходжання з яго боку. Пасля гэтага яны забілі іншых членаў экіпажа, а целы скінулі за борт. У злачынстве ўдзельнічаў яшчэ адзін чалавек.
Трое рыбакоў першапачаткова вярнуліся ў КНДР, але калі аднаго з іх затрымала паліцыя, збеглі ў Паўднёвую Карэю.
Паўднёвакарэйскія ўлады перадалі мужчын Паўночнай Карэі ў дэмілітарызаванай зоне.