Усяго патроху99

Мужчыну з Уладзівастока не пусцілі ў самалёт праз тоўстага ката

Мужчына з расійскага горада Уладзівасток і яго кот Віктар праславіліся на ўвесь свет. Супрацоўнікі аэрапорта Шарамеццева адмовіліся пускаць жывёлу на борт лайнера з-за яго вагі, паведамляе РІА «Усход-Медыя».

Фота: instagram.com/mikhail_galin

Сваю гісторыю прыморац Міхаіл Галін распавёў у Facebook. Ён вяртаўся дадому ў сталіцу Далёкага Усходу, аднак на яго шляху ўстала вельмі адказная работніца аэрапорта. Жанчына ўзважыла ката Віктара і вынесла вердыкт — гадаванец «выгуляўся да недапушчальных для перавозкі ў салоне 10 кілаграмаў» пры норме 8 кілаграмаў.

Угаворы не дапамагалі, таму Міхаіл зняўся з рэйса разам з катом.

«Бро павінен быць побач, бро не багаж», — дадаў прыморац.

Паляцець ва Уладзівасток у Міхаіла і Віктара атрымалася толькі праз дзень, а для таго, каб прайсці злапомны кантроль вагі, давялося шукаць падстаўнога ката. Ім апынулася мініяцюрная котачка Фібі. Менавіта яна прайшла працэдуру замест распаўнелага Віктара, а перад самай пасадкай у самалёт гадаванцаў зноў памянялі месцамі.

Да сталіцы Далёкага Усходу мужчына і яго хвастаты таварыш па вандроўцы даляцелі без прыгод. Варта адзначыць, што для Віктара гэты пералёт быў не першым. Міхаіл наогул даволі часта бярэ з сабой у паездкі любімага гадаванца і дзеліцца яго фотаздымкамі пад адмысловым хэштегам #викторthecat.

View this post on Instagram

По многочисленным просьбам. Путешествие кота Виктора по маршруту Рига - Москва - Владивосток выявило 2 лишних кг у животного, 1 ответственную сотрудницу авиакомпании и кучу прекрасных людей у меня в друзьях. Но обо всем по порядку. Пройдя все досмотры в рижском аэропорту, мы с котом сели в самолёт по направлению Рига - Москва. На взлёте и посадке Виктору было хреновато от перепада давления и я весь полёт (а он, по сути, и состоит из взлёта и посадки) закрывал ему уши и вытирал слюни, которые текли ручьями по всему коту, моим рукам и переноске. Кот не понимал что происходит и жалобно заглядывал мне в глаза в поисках ответа. На ветконтроле в паспорт Виктора был поставлен штамп, что Родина официально его приняла и мы отправились регистрироваться на рейс Москва - Владивосток. Рулетка очереди направила нас к самой ответственной сотруднице аэропорта, которая с сантиметровой лентой перемерила все измерения багажа (первый раз за мои 300+ перелётов), несколько раз поместила каждую сумку на весы и сообщила что кот тоже будет взвешен. Контрольное взвешивание показало, что животное отъелось до непозволительных для перевозки в салоне 10 кг. После чего, дама торжественно объявила что кот отравляется в багаж. На все попытки объяснить что кот живым не долетит 8 часов в багаже и будет каждую ночь являться ей в кошмарах до конца жизни, она отвечала что у неё правила и брать на себя ответственность за 2 лишних кг Виктора в салоне самолёта она не собирается. Количество сотрудников авиакомпании, привлечённых по моему требованию к решению вопроса, увеличивалось, но вердикт оставался прежним - Кота в багаж. Но как сказал Леня Романов «Бро должен быть рядом, бро не багаж». Послав по заранее определённому направлению всю делегацию авиаперевозчика, вручил им свой посадочный и снялся с рейса со всем багажом и котом. Далее было принято стратегическое решение о поиске похожего кота меньшей физической массы. Благодаря моим друзьям из Риги и Москвы, кто активно принимал участие в поисках (за что я безгранично благодарен), мини-Виктор был найден у подруги @nikabuka Возникла новая проблема - Билеты во Владивосток на рейсы следующего дня стоили 1000-1500 евро Продолжение ⬇️⬇️⬇️

A post shared by Mikhail Galin (@mikhail_galin) on

Каментары9

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →