Увечары 8 лістапада ў адной з вёсак Лідскага раёна ў двары дома з множнымі целавымі пашкоджаннямі знойдзена цела 43-гадовага мужчыны, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.

Фота: Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт.

Паводле следства, паміж загінулым і яго 48-гадовым зводным братам, з якім яны жылі ў адной хаце, узнік канфлікт. Падчас бойкі старэйшы брат збіў малодшага, у тым ліку ўдарыў па галаве цвёрдым тупым прадметам. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы.

Напярэдадні браты распівалі спіртныя напоі.

Распачатая крымінальная справа, старэйшы брат затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0