А.Лукашэнка паставіў задачу да канца першага квартала бягучага года рэалізаваць усё пабудаванае камерцыйнае жыллё.
Такое даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў сёння, наведваючы Мінскі маторны завод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Калі бізнесмены на працягу першага квартала не рэалізуюць пабудаванае ўжо жыллё, то мы яго канфіскуем і прададзім маючым патрэбу, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І няхай радуюцца, калі мы ім заплацім па сабекошце».

«Я бачу, што не здадзены людзям пабудаваныя дамы. Што адбываецца? Насельніцтва чакае танных крэдытаў, каб купіць гэта жыллё, пажадана пад 5‑7 працэнтаў.

Бізнесмены ж прытаіліся, думаюць, што дзяржава цяпер укіне пэўную колькасць грошай, і яны зноў па $2‑3 тыс. за квадратны метр будуць прадаваць. Гэтага не будзе,
— грымеў Лукашэнка. — Спадзявацца, што яны ад дзяржавы праз ільготнікаў перакладуць сабе ў кішэню грошы, атрыманыя за прададзенае па шалёных цэнах жыллё, не трэба». Гэта жыллё павінна быць прададзена блізка да сабекошту, падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, усе рашэнні даведзены да губернатараў, і імі будуць прыняты адпаведныя меры.

Выказаўшы заклапочанасць у сувязі са слабым развіццём будаўнічай галіны, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў бліжэйшы час мае намер удзяліць гэтаму пытанню асаблівую ўвагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?