Народны дэпутат Аляксандр Карніенка узначаліў партыю «Слуга народа». Рашэнне аб гэтым украінская партыя прыняла на з'ездзе ў нядзелю, піша pravda.com.ua.

Аляксандр Карніенка з'яўляецца першым намеснікам кіраўніка фракцыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай Радзе, падчас прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне ён узначальваў штаб Уладзіміра Зяленскага.

Раней кіраўніком партыі быў спікер Вярхоўнай рады Дзмітрый Разумкоў. Ён заявіў, што мае намер пакінуць пасаду кіраўніка партыі «Слуга народа», бо не можа сумяшчаць дзве пасады. У нядзелю Разумкоў склаў паўнамоцтвы на з'ездзе партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0