Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес ў нядзелю абвясціў, што ў краіне пройдуць новыя выбары кіраўніка дзяржавы.

«Я склікаў новыя выбары, каб шляхам галасавання балівійскі народ выбраў свой новы ўрад», - сказаў ён на прэс-канферэнцыі, якая трансліравалася ў сацсетках.

Па словах Маралеса, выбары правядзе новы склад Вышэйшага выбарчага суда. «Я хачу, каб усе зрабілі так, каб напружанасць знізілася. Я прашу ўсіх гарантаваць мірнае суіснаванне», - дадаў ён.

Раней Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў апублікавала даклад, у якім гаварылася, што «каманда аўдытараў не можа пацвердзіць вынікі выбараў і таму рэкамендуе правесці новыя».

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў рэспубліцы 20 кастрычніка. Паводле інфармацыі, якую апублікаваў Вышэйшы выбарчы суд, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Эва Маралес. Яго асноўны супернік — экс-прэзідэнт Карлас Меса — заявіў, што не прызнае перамогу Маралеса ў першым туры.

Пасля абвяшчэння вынікаў у Балівіі ўспыхнулі пратэсты і пачаліся забастоўкі. Сёння апазіцыянеры захапілі рэдакцыі двух дзяржаўных СМІ, а галоўнакамандуючы ўзброеных сіл заявіў, што войска не будзе душыць пратэсты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0