Топ-чыноўнікі рэдка даюць інтэрв'ю па-беларуску рускамоўным карэспандэнтам.

Прыемным выключэннем стала пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына. Яна адказвала на пытанні журналісткі БТ Веранікі Бута па-беларуску.

Купчына расказала, што падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Вену запланавана падпісанне пагадненняў і дамоўленасцяў на 250 мільёнаў еўра. Яна мяркуе, што гэту паездку можна разглядаць як сведчанне новых адносінаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

***

Алена Купчына нарадзілася ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыла юрыдычны факультэт БДУ (1987), кандыдат юрыдычных навук. Ад 1992 года — у Міністэрстве замежных справаў.

У 1995—1998 працавала ў прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Жэневе.

Ад 2006 да 2012 была паслом Беларусі ў Венгрыі.

У 2012—2016 — намесніца міністра замежных справаў.

З 2016 — пасол у Аўстрыі і Харватыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0